Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

МАЯ РАДЗІМА БЕЛАРУСЬ.

Дата: 30 апреля 2023 в 12:59

Белару́сь (афіцыйная назва — Рэспу́бліка Белару́сьруск.: Респу́блика Белару́сь) —дзяржава ва Усходняй Еўропе, на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны. Тэрыторыя краіны — 207,6 тыс. км² (84-я ў свеце). Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2019 года — 9 475 600 чалавек (92-я ў свеце). Працягласць з поўначы на поўдзень 560 км, з захаду на ўсход 650 км.

Дзяржаўныя мовы — беларуская і руская. У краіне 6 абласцей, 118 раёнаў, 113 гарадоў, 109 пасёлкаў гарадскога тыпу, 24583 сельскія населеныя пункты.

Сталіца Рэспублікі Беларусь і самы буйны горад дзяржавы — Мінск. Горад мае асаблівы статус горада рэспубліканскага падпарадкавання.

Унітарная дзяржавапрэзідэнцкая рэспубліка. 20 ліпеня 1994 гады пасаду прэзідэнта заняў Аляксандр Лукашэнка, які перамагаў таксама на выбарах 2001, 2006, 2010 і 2015 гадоў.

На паўночным захадзе рэспубліка мяжуе з Літвой, на захадзе з Польшчай, на поўначы з Латвіяй, на ўсходзе зРасіяй, на поўдні з Украінай. Агульная даўжыня меж складае 2969 км.

Грашовая адзінка — беларускі рубель.

1 студзеня 1919 года была створана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі, якая была адной з 4 савецкіх рэспублік, якая падпісала 30 снежня 1922 года Дагавор аб утварэнні СССР ужо як Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. 19 верасня 1991 гады краіна стала называцца Рэспубліка Беларусь, у гэты ж час былі прынятыя новыя герб і сцяг (заменены на сучасныя герб і сцяг 7 чэрвеня 1995 года па выніках рэферэндуму), а таксама новая канстытуцыя і грамадзянскі пашпарт. 8 снежня 1991 года было падпісана з Расiяй і Украінай Пагадненне аб стварэнні Саюза Суверэнных Дзяржаў.

З’яўляецца членам-заснавальнікам ААНСНДАДКБЕўрАзЭССаюзнай Дзяржавы і ЕАЭС.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.